Адзіны дзень інфармавання
Адным з найважнейшых напрамкаў ідэалагічнай работы і адной з найбольш значных форм яе рэалізацыі з’яўляецца правядзенне адзіных дзён інфармавання на прадпрыемстве.
Адзіныя дні інфармавання ў ААТ «Белмедшкло» праводзяцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі да ідэалагічнай работы ў арганізацыях, у тым ліку вызначанымі Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 12 ад 9 красавіка 2025 года.
У межах адзіных дзён інфармавання з працоўным калектывам працуюць члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы, склад якой зацверджаны загадам дырэктара ААТ «Белмедшкло», які яе і ўзначальвае. Членамі ІПГ з’яўляюцца намеснікі дырэктара, начальнікі структурных падраздзяленняў і спецыялісты.
Матэрыялы да АДІ рэгулярна размяшчаюцца на інфармацыйных стэндах прадпрыемства, у яго сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце арганізацыі.
Асноўныя задачы інфармацыйна-прапагандысцкай групы
- Тлумачэнне ідэалогіі беларускай дзяржавы і асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі.
- Шырокае інфармаванне работнікаў прадпрыемства аб дзейнасці органаў улады, іншых дзяржаўных арганізацый, фінансава-эканамічным стане і перспектывах развіцця прадпрыемства.
- Разгляд, вывучэнне і своечасовае рэагаванне на пытанні і прапановы работнікаў, якія паступілі падчас адзіных дзён інфармавання.
Дакументы і матэрыялы
Палажэнне аб інфармацыйна-прапагандысцкай групе адкрытага акцыянернага таварыства «Белмедшкло».
Тэмы АДІ 2026.
